Баранавічы: па прыездзе з Украіны затрыманы і асуджаны актывіст Зміцер Палойка
У Баранавічах праваахоўныя органы затрымалі актывіста Зміцера Палойку. Даведацца што-небудзь аб гэтай справе ў Зміцера было немагчыма, ён быў недаступны. У гарадской міліцыі толькі паведамілі, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), іншай інфармацыі не давалі.
– Справа гэтая вельмі складаная і дэлікатная. Апошнія паўгады Зміцер Палойка быў ва Украіне, і як толькі ён прыехаў на вакзал у Баранавічы, то адразу быў затрыманы. Праз знаёмых я даведаўся, што на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, і Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым і пакараў 10 суткамі арышту, якія ён цяпер адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання. Але чаму за дробнае хуліганства міліцыя выклікае і дапытвае ўсю радню, забараняе ім пакідаць Баранавічы? У гэтай справе шмат незразумелага, і мы будзем яе адсочвацье, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.