viasna on patreon

Салігорскія ўлады забаранілі пікет да Дня правоў чалавека

2014 2014-12-04T09:27:29+0300 2014-12-04T09:27:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні па ідэалагічнай працы Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч не дазволіў мясцовым прадстаўнікам Беларускага Хельсінскага Камітэту правядзенне на Цэнтральнай плошчы гораду пікета, прымеркаванага да міжнароднага Дня правоў чалавека.

Сваю адмову чыноўнік абгрунтаваў неадпаведнасцю абранага праваабаронцамі месца для правядзення масавага мерапрыемства рашэнню Салігорскага райвыканкама ад 7 кастрычніка 2004 года “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных задрэнняў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”.

Арганізатар пікета, прадстаўнік БХК у Салігорску Леанід Мархотка называе такое рашэнне ўладаў абсалютна неправавым:

- Для нашых уладаў любы мірны сход грамадзян з’яўляецца надзвычайным здарэннем. Салігорскія чыноўнікі шмат гадоў кіруюцца прынцыпам - лепш забараніць, чым дазволіць. Але забараняць праваабарончы пікет да Дня правоў чалавека проста абсурдна. - кажа праваабаронца. - Безумоўна, гэтае рашэнне мы лічым неправавым і парушаючым міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека, якія Рэспубліка Беларусь абавязалася выконваць.

Па словах Леаніда Мархоткі , у бліжэйшыя дні мясцовым прадстаўніцтвам БХК будзе падрыхтавана скарга ў суд на гэтае рашэнне салігорскіх уладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства