viasna on patreon

Маці Яўгена Васьковіча чакае пераводу сына ў калонію ў кастрычніку

2014 2014-09-23T13:04:59+0300 2014-09-23T16:16:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Маці Яўгена Васьковіча расказала, што ў сярэдзіне кастрычніка яе сына мусяць перавесці ў магілёўскую калонію № 15. Менавіта там хлопец адбываў тэрмін да перавода ў турму №4.

-Хутка сканчаецца трохгадовы тэрмін знаходжання Жэні ў турме, таму яго пераводзяць назад у калонію, - расказала Рушанія Васьковіч. - Я размаўляла з сынам па тэлефоне, і ён выказаў жаданне пачаць там працаваць, каб яму скарацілі тэрмін. А пакуль ён пераведзены ў камеру, меньшую па памеры. Не ў адзіночку, як спачатку думалі, там акрамя яго яшчэ тры чалавекі.

Рушанія Васьковіч спадзяецца, што пасля перавода ў калонію ёй дазволяць сустрэцца з сынам.

-Хацелася б, каб пасля карантыну яму там у хуткім часе далі спатканне з намі. Мусіць быць кароткатэрміновае і доўгатэрміновае. А ўвогуле Жэня трымаецца як заўсёды, аптымістычна, перадае ўсім прывітанні. Кажа, што бывае заняты і не мае часу шмат пісаць. Нават я аднойчы чакала ад яго ліста два месяцы, - расказала маці Яўгена Васьковіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства