viasna on patreon

20 сутак арышту - Іллю Дабратвору

2014 2014-09-17T10:32:32+0300 2014-09-17T11:49:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dabratvor_u_viasnie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна".

Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна".

Адміністратыўную справу грамадскага актывіста Іллі Дабратвора разгледзеў суд Ленінскага раёна Менска. Ён быў затрыманы 16 верасня перад пачаткам судовага працэсу над  Юрыем Рубцовым. Супрацоўнікам міліцыі не спадабалася ягоная майка з надпісам “Свабода палітвязням”, што і стала прычынай затрымання.

Дабратвора прывезлі ў суд. Яго вінавацяць у парушэнні артыкулаў 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (нападпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Сведкі-супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што Дабратвор быў нападпітку.

Суддзя Міхаіл Хома адмаўляецца правесці экспертызу на наяўнасць алкаголю.

Амапаўцы Віктар Хадок і Маскалёў сведчылі на судзе, што Дабратвор лаяўся, яму зрабілі заўвагу, але ён не рэагаваў. Затым прапанавалі прайсці з імі, а калі адмовіўся - узялі пад рукі і даставілі ў аўтамабіль. Пасьля чаго даставілі ў РУУС і склалі пратакол. Пры гэмы паблізу нікога не было.

Суддзя Міхаіл Хома адмовіўся выклікаць сведку журналіста Сяргея Сацука, які быў побач, как як і іншых сведак, што былі каля суду. Адмовілі таксама далучыць да матэрыялаў аператыўную здымку.

Прысуд - 20 сутак арышту шляхам складання двух правапарушэнняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства