Футбольнага заўзятара аштрафавалі за нацыянальную сімволіку

2014 2014-05-24T13:09:49+0300 2014-05-24T13:15:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24-гадовы жыхар сталіцы Алег быў затрыманы ўвечары 22 траўня на “Мінск-Арэне”, куды прыйшоў на матч паміж камандамі Беларусі і Швецыі. Заўзятар прыцягнуў да сябе ўвагу намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сцяжком.

Супрацоўнікі міліцыі даставілі маладога чалавека ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе склалі на яго пратакол па артыкуле 17.1 КаАП за “дробнае хулігантсва”. Амаль суткі да суду яго пратрымалі ў РУУСе.

23 траўня суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня пакарала заўзятара штрафам у пяць базавых велічыняў. Алег будзе абскарджваць гэтае судовае рашэнне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international