viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў зварот Аляксандра Грунова

2014 2014-04-10T18:53:00+0300 2014-04-10T13:00:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ў сіле смяротны вырак 25-гадоваму гамельчуку Грунову. З гэтай нагоды ён звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Інтарэсы асуджанага прадстаўляе прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Леанід Судаленка. Ён атрымаў ліст з КПЧ, што зварот ад імя Аляксандра Грунова зарэгістраваны 8 красавіка 2014 года пад нумарам 2375/2014.

 

У бліжэйшы час Камітэт таксама праінфармуе МЗС Беларусі пра тое, што справа Грунова будзе разглядацца на міжнародным узроўні. Паводле п. 92 Правілаў працэдур Камітэта дзяржава не павінна прыводзіць у выкананне смяротны прысуд да разгляду звароту па сутнасці ў ААН. 

 

Нагадаем, у верасні 2012 Аляксандр Груноў з асаблівай жорсткасцю здзейсніў забойства студэнткі Наталлі Емельянчыкавай. Рашэннем Гомельскага абласнога суда асуджаны на смяротнае пакаранне. Нягледзячы на тое, што справа была накіравана на паўторны разгляд, падчас якога былі выяўлены фактары, якія б дазвалялі выставіць больш мяккі прысуд, Вярхоўны суд пакінуў вырак у сіле - смяротнае пакаранне праз расстрэл.

 

Яшчэ да вынясення канчатковага рашэння Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з генпракурорам Аляксандрам Конюкам адзначыў, што Груноў не заслугоўвае памілавання. На дадзены момант невядома, ці будзе абвінавачаны звяртацца з прашэннем аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства