viasna on patreon

ФСБ Расіі затрымала беларускага анархіста

2014 2014-03-28T08:02:22+0300 2014-03-28T08:02:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/granica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры спробе перайсці мяжу з Украіны ў Расію верагодна з 13 на14 сакавіка быў затрыманы жыхар Гомеля Дзмітрый Рэзановіч, які з’яўляецца актывістам анархісцкага руху Беларусі. Ён быў актыўным удзельнікам кіеўскага Майдану і ехаў з Кіева ў Курск да сваякоў праз Маскву.

Пры ім быў пашпарт ягонага брата, свайго юнак не меў. Памежнікі перадалі яго прадстаўнікам расійскага ФСБ, якія канваявалі Рэзановіча ў Курск. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары № 46/1 па адрасе: 305016, г. Курск, вул. Пірагова, д.1. Праводзяцца следчыя дзеянні. Сваякам у спатканні з ім было адмоўлена.

Сябры Рэзановіча перадаюць, што “ў бліжэйшы час да яго паедзе адвакат і стануць вядомыя новыя падрабязнасці па затрыманню”.

Стала таксама вядома, што ўпраўленне ФСБ па Курскай вобласці, акрамя перасячэння дзяржаўнай мяжы па чужым пашпарце, вінаваціць яго ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства