viasna on patreon

Брэст: кандыдаты лічаць, што выкарыстанне бюлетэняў без выходных дадзеных дае магчымасці для фальсіфікацый

2014 2014-03-20T12:07:21+0300 2014-03-20T12:07:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Аляксей Лапіцкі

Фота: Аляксей Лапіцкі

Так, кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарсавета Аляксандр Мельнік звярнуўся з гэтай нагоды ў абласную пракуратуру і патрабуе правесці праверку па факту выкарыстання такіх бюлетэняў на ўчастку для галасавання па выбарчай акрузе №31.
Падобную з’яву, калі ўсе бюлетэні не маюць выходных дадзеных, назіраюць і іншыя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат на розных выбарчых участках у Брэсце. “Атрымліваецца, што яўку выбаршчыкаў можна зрабіць і 400%, а кандыдаты ад улады атрымаюць 399%” , - іранічна заўважае вылучэнец ад БСДП (Грамада ) Ігар Маслоўскі Маслоўскі.
У сваёй заяве ў пракуратуру Брэсцкай вобласці Аляксандр Мельнік просіць таксама разабрацца, ці з’яўляецца адсутнасць на бюлетэнях выходных дадзеных парушэннем Закона аб друку, бо кандыдат у дэпутаты мяркуе, што такім чынам Брэсцкая друкарня праігнаравала правілы прыёму і выканання заказаў. “Я патэлефанаваў у друкарню, дзе мне паведамілі, што ніколі не друкуюць выходныя дадзеныя на выбарчых бюлетэнях. На маё пытанне чаму так атрымліваецца, адказалі: пытайцеся ў аблвыканкаме”, - паведаміў Мельнік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства