viasna on patreon

Юрась Копцік: У пасведчанні аб смерці пазначалі не “расстрэл”, а “запаленне мозгу”

2014 2014-02-11T16:05:48+0300 2014-02-11T16:06:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kopcik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аршанскі даследчык Юрась Копцік

Аршанскі даследчык Юрась Копцік

Праз перасыльную турму ў Воршы, якая месцілася ў будынках Езуіцкага калегіуму,  прайшла незлічоная колькасць ахвяраў сталінскага рэжыму. Ворша - буйны чыгуначны вузел, тут спыняліся цягнікі, якія везлі рэпрасаваных і з Усходу, і з Захаду.

Зараз на месцы турмы адрэстаўраваны Калегіум езуітаў.  

Расстрэльвалі людзей не на тэрыторыі турмы, а ў прыгарадных лясах - на Кабыляцкай гары і па Магілёўскай шашы. У 80-ыя гады 20 стагоддзя аршанскі даследчык Юрась Копцік, які на той час працаваў карэспандэнтам газеты “Ленінскі прызыў”, шмат ездзіў па раёне і сабраў унікальны матэрыял – успаміны сведкаў расстрэлаў і сваякоў расстраляных.

Пры сустрэчах Юрася Копціка са сваякамі расстраляных высветлілася яшчэ адна малавядомая акалічнасць - падчас хрушчоўскай “адлігі”, калі пайшла першая хваля рэабілітацыі, у пасведчаннях пра смерць расстраляным пісалі іншыя прычыны смерці, бо колькасць расстраляных была неверагодна вялікай.

- Пазначалі ў пасведчаннях аб смерці, напрыклад, не “расстрэл”, а “запаленне мозгу”. І толькі пасля “перабудовы”, у 90-ыя гады сваякі расстраляных пры Сталіне здолелі даведацца сапраўдную прычыну смерці сваіх блізкіх – расстрэл, - кажа Юрась Копцік.         

У 80-ыя гады былі выяўленыя і асноўныя месцы расстрэлаў у Воршы. У верасні 1982-га ў лесе на Кабыляцкай гары пад Воршай пры будаўніцтве была знойдзеная яма з целамі 50 расстраляных. Камісія прызнала, што гэта расстрэлы савецкіх часоў.

 

Вось гэты ўнікальны дакумент:

“20 верасня 1982 года “Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністратыўных органаў (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкаманта, міліцыя) правяла агляд парэшткаў, знойдзеных пры будаўніцве чыгуначнага адгалінавання Ворша-Паўночная. Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключае магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляныя падчас нямецкай акупацыі:

“Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджання касцей галавы (…) Агляд  месца паказаў, што захаванне праведзенае ў 1937-1939 г. у глухім лясным масіве (…) усе пяцьдзесят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай часцы”.

 

У 90-ыя гады на Кабыляцкай гары ўсталяваны памятны знак - вялізны камень з чырвонага дняпроўскага граніту.

На сённяшні дзень актуальным стала ўшанаванне месца расстрэлу па Магілёўскай шашы, дзе у 20-30 гадах 20 стагоддзя ў межах тагачаснай Воршы (цяпер Мікрараён-3) адбываліся расстрэлы. Месца ніяк не ўшанаванае, не мае памятных знакаў. З'яўляецца месцам адпачынку жыхароў мікрараёну.

 

На відэа – аповед пра Веру Сямёнаўну Вайценку, у якой арыштавалі мужа і якая ноччу знаходзілася каля Аршанскай турмы і бачыла, як людзей вывозілі на расстрэл.

Юрась Копцік: У пасведчанні аб смерці пазначалі не “расстрэл”, а “запаленне мозгу”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства