«Правы Чалавека «на пальцах»: пра правы чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і міжнародную салідарнасць
"У многіх краінах сёння прайшла акцыя ў падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі",
"У Мінску прайшоў дабрачынны вечар у падтрымку арыштаваных у Расіі актывістаў Грынпіса",
AmnestyInternational зьбірайце подпісы супраць прымянення катаванняў у Казахстане
Часам мы можам сустрэць такія навіны ў сваёй фрэнд-стужцы ці прачытаць на адным з навінавых сайтаў у Беларусі. Пры іх чытанні ўзнікае заканамернае пытанне: "Чаму людзей турбуюць праблемы ў іншых краінах, сваіх праблем у краіне не хапае?"
Для ўсіх тых, хто хоча разабрацца з гэтым пытаннем, а можа і ўключыцца ў працу па абароне Правоў Чалавека, мы запрашаем на семінар 25 студзеня з 11.00 да 18.00, субота.
Падавайце заяўкі да 23 студзеня, 23.00 ўключна! Колькасць месцаў абмежавана!
Пра што семінар?
Першая частка семінара - гэта Уводны курс па Правах Чалавека Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў: 2 гадзіны інтэрактыўнага семінара пра гісторыю і ідэі, на якіх заснаваныя Правы Чалавека, выкладзеныя максімальна даступнай мовай.
Другая частка - інтэрактыўная лекцыя пра дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў: дыскусія на тэму " Што такое грамадскі інтарэс і пры якіх абставінах трэба станавіцца на яго абарону".
А ўжо ў трэцяй частцы семінара мы пагаворым пра тое, чаму ўсё-ткі варта цікавіцца праблемамі не толькі сваёй краіны. Паспрабуем знайсці адказы на наступныя пытанні:
Што такое салідарнасць?Чаму нас могуць хваляваць грамадскія праблемы ў іншых краінах? Як гэта звязана з Правамі Чалавека? Чаму Правы чалавека гэта не пра барацьбу за ўладу? Чым можна дапамагаць?
Таксама мы пагаворым пра прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, большасці і меншасці, талерантнасці, свабодзе, і пра тое, што правы чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.
Каго мы чакаем?
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.
Дзе і калі пройдзе?
Семінар пройдзе ў Мінску 25 студзеня 2014 г. (субота)прыблізна з 11.00 да 18.00 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак - 23 студзеня 2014 года, 23.00 ўключна.
Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
"Правы Чалавека " на пальцах " - сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
Далучайцеся да нас Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.