Удзельнікі акцыі "Стоп-падатак" – у судзе
У судзе Ленінскага раёна Менска 23 снежня пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час акцыі "Стоп-падатак" аўтааматараў Канстанціна Глушко і Андрэя Самохіна. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4. КаАП РБ)
20 снежня а 18-й гадзіне аўтаўладальнікі выехалі праспект Незалежнасці Менска ў знак пратэсту супраць увядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з’явіліся некалькі дзён таму ў розных сацыяльных сетках.
10-30. Затрыманыя, якія выходныя правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дастаўленыя ў суд Ленінскага раёна.
13-00. Справу будзе разглядаць суддзя Андрэй Камушкін. Пачатак у 14-00.
14-30. Адвакат Канстанціна Глушко заявіла хадайніцтва аб выкліку сведак з боку абвінавачвання. Хадайніцтва задаволенае. Абаронца таксама прасіла адправіць пратакол на дапрацоўку, аднак гэтае хадайніцтва пакуль адхіленае.
16-20. Канстанцін Глушко пакараны адміністрацыйным арыштам на 5 сутак
16-45. У дачыненні да Андрэя Самохіна. які з'яўляўся пасажырам у Грушко, адміністрацыйная вытворчасць спыненая, ён вызвалены ад пакарання.