Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”:як змяніліся ўмовы ўтрымання ў сумнавядомым ЦІП на Акрэсціна, а таксама пра перспектывы зменаў у судовай сістэме і верагоднасць рэгістрацыі ўплывовых інтэрнэт-СМІ ў Беларусі.
"Падзея тыдня": два гады з моманту вынясення палітычнага прысуду кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі кіраўнік праваабарончай установы "Платформ інавейшн" Андрэй Бандарэнка які, баронячы правы і інтарэсы асуджаных ды іх сваякоў, сам нярэдка патрапляе пад пераслед з боку праваахоўных органаў.
“Навіны палітвязняў”: неабгрунтаванае абмежаванне права на перапіску палітвязня Мікалая Статкевіча абскарджвае актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Гаравы; амаль месяц няма лістоў і званкоў ад вязня івацэвіцкай калоніі Эдуарда Лобава.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта ili-ili з першага беларускамоўнага альбому «list».