viasna on patreon

“Налёт” на полацкіх дэмакратаў

2013 2013-11-11T09:07:33+0300 2013-11-11T09:07:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лістапада ў 16-30 ў Полацку ў офісе грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" супрацоўнікі міліцыі затрымалі 5 актывістаў "Полацкай кааліцыі дэмакратычных сіл": Бельскага Юрыя, Ясіновіча Антона, Пракапенка Анатоля, Крайко Алега, Вільскага Яўгена.

Як паведамяляе “Свабодны рэгіён”, у “наездзе” на дэмакратычных  актывістаў удзельнічалі тры супрацоўнікі МУС у форме і некалькі прадстаўнікоў ЖКГ, яны ж выступілі і ў ролі панятых.

Было заяўлена, што сход адбываецца ў непрацоўны час і гэта, маўляў, замінае жыхарам. Усе затрыманыя былі дастаўлены ў Полацкі РАУС. Праз 2 гадзіны, пасля ўзяцця тлумачэнняў затрыманыя былі адпушчаныя.

Офіс грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" даўно з’яўляецца бяльмом на вачах у "праваахоўнікаў" з-за сваёй актыўнай працы і зараз з'явілася фармальная падстава яго прыкрыць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства