viasna on patreon

Баранавічы: Мікалай Чарнавус дабіваецца выдзялення памяшкання для арганізацыі праз суд

2013 2013-10-16T16:44:18+0300 2013-10-16T16:44:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-sud-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся папярэдні разгляд скаргі грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса на дзеянні начальніка ўпраўлення эканомікі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Раісы Уласовіч.

Судовае пасяджэнне вёў суддзя Мікалай Сельмановіч.

Мікалай Чарнавус даводзіў у судзе, што на афіцыйным сайце Баранавіцкага гарвыканкама размешчана інфармацыя аб вольных памяшканнях, таму ён неаднаразова звяртаўся да чыноўнікаў, каб атрымаць памяшканне для грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”. Але, безвынікова.

У выніку Мікалай Чарнавус прасіў суд абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам выдзяліць адно з вольных памяшканняў для арганізацыі.

Паколькі адказнік Раіса Уласовіч у суд не прыйшла, то суддзя Мікалай Сельмановіч перанёс наступнае судовае пасяджэнне на 24 кастрычніка.

 

Фота: Мікалай Чарнавус перад пасяджэннем суда

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства