viasna on patreon

Слонім: замест пікету супраць забароны пікетаў -- мерапрыемства “Спорт нам поможет силы умножить” (дакумент)

2013 2013-09-25T10:11:45+0300 2013-09-25T10:12:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

10 верасня кіраўнік Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга падаў заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне 28 верасня пікету, у якім мяркавалася прыняць удзел каля 40 чалавек.

Па словах Івана Шэгі, гэта павінен быў быць пікет-пратэст супраць практыкі забаронаў мясцовымі вертыкальшчыкамі правядзення пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў, якія плануюцца дэмакратычнымі сіламі ў Слоніме.

24 верасня Іван Шэга атрымаў адказ са Слонімскага райвыканкама за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. Спадар Паўлюкевіч адказаў: “Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што Ваша заява аб правядзенні 28 верасня 2013 года з 11.40 да 16.30 масавага мерапрыемства ў гарадскім парку па вул. Оперная зарэгістравана 12 верасня 2013 года № Ш-2/08-29 і разгледжана. Згодна з планам работы аддзела адукацыі, спорта і турызма Слонімскага раённага выканаўчага камітэта не маем магчымасці прадставіць Вам месца ў гарадскім парку па вул.Оперная ў патрабуемы час, так як 28 верасня 2013 года ў 12.00 пачатак спартыўнага мерапрыемства “Спорт нам поможет силы умножить”.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства