viasna on patreon

«Справаводства па-беларуску!»: родная мова ў грамадзянскай судовай вытворчасці

2013 2013-08-10T23:12:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spravavodstva-pa-belarisku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску!» у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!» распачала кампанію па пашырэнню беларускамоўнага справаводства ў грамадзянскай судовай вытворчасці.

Як паведаміў заснавальнік ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» Ігра Случак, актывісты вырашылі ў бліжэйшыя месяцы скласці 40-50 прыкладаў асноўных іскавых заяў па-беларуску і выкласці іх для свабоднага ўжывання ў суполках у сацыяльных сетках і на сайтах.

«Кожны год у беларускія суды грамадзянамі падаецца каля двух мільёнаў грамадзянскіх іскаў, вялікая частка якіх мае тэхнічны характар альбо не патрабуе пры іх складанні вялікіх юрыдычных ведаў. Таму вы вырашылі ажыццявіць такую ініцыятыву. Раней мы атрымлівалі некаторую крытыку за тое, што толькі прапаноўваем іншым пашыраць беларускамоўнае справаводства, але самі не ствараем ніякіх беларускамоўных прадуктаў, і такім чынам мы вырашылі закрыць гэты прабел у нашай працы», - патлумачыў заснавальнік ініцыятывы.

Ён пералічвае пазітыўныя моманты такой кампаніі. Напрыклад, псіхалагічны – гэта калі чалавек бачыць, што дакументы могуць стварацца добрай юрыдычнай мовай, то ён аўтаматычна пазбаўляецца комплексу аб тым, што беларускую мову немагчыма выкарыстоўваць у афіцыйна-дзелавой сферы. Па-другое - практычны момант. «Як было ўжо адзначана, шмат іскаў, што падаюцца ў Беларусі, маюць чыста тэхнічны характар і любы чалавек, што будзе мець прыклад складання такога іску, можа напісаць ліст, не маючы спецыяльнай юрыдычнай адукацыі. Гэта прамая выгада, бо не трэба звяртацца да спецыялістаў і плаціць ім за паслугу», - лічыць Ігар Случак.

Ён упэўнены, што прыклады распрацаваных беларускамоўных іскавых заяў будуць карыстацца попытам, а паколькі яны складзеныя па-беларуску, то і запаўняцца будуць у большасці выпадкаў па-беларуску.

Спампаваць першыя беларускамоўныя іскавыя заявы ўжо можна па спасылках: http://vk.com/belisk  і http://spravavodstva.ucoz.com/load

Праз некаторы час плануецца запусціць і спецыяльны сайт.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства