Спіс затрыманых падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях”
Экалагічныя актывісты Ірына Сухій, Васіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка, Вольга Канавалава ў 18.00 былі затрыманыя на кватэры старшыні “Экадом” Ірыны Сухій. У 21. 00 адпушчаныя з Першамайскага РУУС.
Назіральнік-праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч у 19.40 быў затрыманы каля Савецкага РУУС.
Анархіст Ігар Трухановіч быў затрыманы каля дома па адрасе вул. Багдановіча, 78, яго моцна збілі, пасля на аўтамабілі Volkswagen (рэгістрацыйны нумар 94 30 ІК-7) даставілі ў Савецкі РУУС. Зараз чакае суда на Акрэсціна.
Журналістак "Нашай Нівы" Ірыну Арахоўскую і Аксану Рудовіч затрымалі падчас таго, як яны здымалі на відэа збіццё Ігара Трухановіча, таксама даставілі ў Савецкі РУУС, у 21. 30 яны былі вызваленыя.
Пасля заканчэння акцыі ў 21.30 былі затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Тарнагурскі і Зміцер Чарняк. Чакаюць суда на Акрэсціна.
У 21.45 былі затрыманыя Алена Вітко (пазней вызвалена), Ян Мельнікаў (вызвалены позна ўвечары), Інна Казлоўская (непаўнагадовая, забралі бацькі) і дзяўчына Наста (прозвішча невядомае). Былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС.
У 22.30 затрымалі журналістаў беларускага “Радыё Рацыя” Аляксандра Ярашэвіча і Генадзя Барбарыча. Былі дастаўленыя ў Савецкі РУУС. Зараз знаходзяцца ва ІЧУ на Акрэсціна.