viasna on patreon

У "шпіёнскай справе" стала на аднаго падазраванага меней

2013 2013-04-03T15:44:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bagdanau_illia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Багданаў, актывіст незарэгістраванага наваполацкага "Саюза маладых інтэлектуалаў" (фота gazetaby.com)

Ілля Багданаў, актывіст незарэгістраванага наваполацкага "Саюза маладых інтэлектуалаў" (фота gazetaby.com)

Наваполацкі сябар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Ілля Багданаў паведаміў, што ў справе "аб здрадзе дзяржаве"  ён зноў мае статус сведкі, а не падазраванага, як раней. У незаконных кантактах з замежнымі спецслужбамі вінавацяць земляка Багданава, 23-гадовага аператара прадпрыемства "Нафтан" Андрэя Гайдукова.

Андрэй Гайдукоў з 8 лістапада знаходзіцца пад вартай: за выключэннем аднаго месяца, калі яго трымалі ў віцебскім СІЗА, хлопца трымаюць у мінскім следчым ізалятары КДБ. Ілля Багданаў напачатку праходзіў па гэтай справе ў якасці сведкі. Аднак напрыканцы мінулага года, падчас допыту ў следчага Алега Барысевіча, яму было паведамлена, што яго пераводзяць у статус падазраванага.

Прыкладна тыдзень таму, пасля адпаведнага хадайніцтва адваката, Іллю Багданава зноў перавялі ў сведкі. Але пэўны час ён не распавядаў пра гэта журналістам, бо, паводле ягоных словаў, "ад спецслужбаў можна чакаць усяго". Хлопец па-ранейшаму на волі: на працягу следства да яго не прымянялася ніякіх мераў стрымання.

Што да Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве "шляхам агентурнай дзейнасці", то таямніцы следства ўсё яшчэ застаюцца таямніцай. З 8 лістапада штомесяц тэрмін следства працягваюць, але да суду ці да таго, каб адпусціць яго за недаказанасцю віны, за 5 месяцаў справа так і не дайшла.

Знаёмыя і сваякі лічаць абвінавачанне Гайдукова ў шпіянажы бязглуздым, і звязваюць пераслед з боку КДБ з апазіцыйнымі поглядамі хлопца. Бо і раней ён неаднаразова быў папярэджаны "асобамі ў цывільным" пра верагодныя "непрыемнасці".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства