viasna on patreon

У Слуцку футбольных фанатаў збіраюцца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за шэсце з плакатам «23 февраля – не повод бухать»

2013 2013-02-28T13:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе сайт рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер» (kurjer.info), чытачы выдання 23 лютага каля 14 гадзін у цэнтры горада, каля аптэкі № 80 бачылі, як міліцыя «шчыміла» групу маладых хлопцаў з плакатам.

У Слуцкім РАУС рэдакцыі паведамілі, што надпіс на плакаце быў наступны: «23 февраля – не повод бухать. Сине-белая семья за здоровый образ жизни».

З гэтым плакатам з гарадскога парку выйшлі каля 20 фанаў футбольнага клуба «Слуцк». Супрацоўнікі міліцыі спынілі шэсце праз дзвесце метраў. Маладыя людзі былі затрыманыя і апытаныя.

У Слуцкім РАУС рэдакцыі паведамілі, што, хутчэй за ўсё, некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання». У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражае папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.

«Мы і не падазравалі, што нават на такое невялікае шэсьце, як наша, трэба дазвол мясцовай улады», - сказаў журналістам адзін з удзельнікаў шэсця, які пажадаў не называць сваё імя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства