viasna on patreon

Баранавіцкія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года (фота)

2013 2013-02-20T15:50:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milavidy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў (Баранавіцкі раён) у гонар Мілавідскай бітвы 1863 года, якія сёння знаходзяцца ў занядбаным стане. У найбольш кепскім стане знаходзіцца пляцоўка каля Мілавідскага памятнага знака ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага, якую пашкодзіў п’яны мясцовы кіровец у студзені 2013 года. Зусім дрэнны вонкавы выгляд мае і каталіцкая капліца, у якой вецер сарваў бляху і моцна пашкодзіў дах.

– Мы распачалі збор подпісаў і будзем прасіць кіраўніцтва Мілавідскага сельскага Савета, як толькі сыдзе снег, адрамантаваць пашкоджаную пляцоўку. Адначасова мы накіравалі ліст кіраўніцтву Баранавіцкага завода станкапрыладаў, каб яны прыслалі тэхніку і спецыялістаў для рамонта даху каталіцкай капліцы ў Мілавідах, – паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

 

Фота: 1. Разбураная пляцоўка ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) усталяванага ў 1993 годзе 2. Такі вонкавы выгляд сёння мае каталіцкая капліца 3. Разбураны дах каталіцкай капліцы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства