Суд над Паўлам Вінаградавым: 5 сутак арышту
Лідар моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Павед
Вінаградаў асуджаны сёння судом Першамайскага раёна на 5 сутак
адміністрацыйнага арышту. Cуддзя Юрый Грабоўскі.
Суд над актывістам “Змены” Паўлам Вінаградавым адбыўся ў панядзелак, 17 снежня. Разгляд адміністратыўнай справы прызначаны на 9-30 у судзе Першамайскага раёна Менска.
12 сьнежня Павел Вінаградаў быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, дзе ён знаходзіцца пад наглядам і абавязаны тут адзначацца. Аднак супрацоўнікі міліцыі адвезлі яго ў Першамайскі РАУС Менска, дзе быў складзены акт аб адміністратыўным правапарушэньні (арт. 23.34 КаАП ЗБ). Затым яго адвезлі ў суд,пад час якога з-за немагчымасці прысутнічаць на судзе адваката, з якім у Вінаградава было заключанае пагадненне, разгляд справы буў перанесены на 17 сьнежня.
Ягоная жонка Святлана не выключае, што затрыманне мужа звязанае з чарговай акцыяй пратэсту цацак, якая прайшла 10-га снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі.