viasna on patreon

Канфіскаваны офіс і маёмасць "Вясны" (+відэа)

2012 2012-11-26T22:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasna-kanfiskat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Апячатаныя дзверы офіса ПЦ "Вясна"

Апячатаныя дзверы офіса ПЦ "Вясна"

У 10 гадзінаў раніцы ў офіс па адрасе пр-т Незалежнасці 78а, кв.48 прыйшлі судовыя выканаўцы, міліцыянты, аператар у грамадзянскім, супрацоўнікі камунальных службаў і двое панятых.

Судовыя выканаўцы апячаталі памяшканне арганізацыі. Нагадаем, што менавіта тут на працягу 12 год аказвалася дапамога рэпрэсаваным грамадзянам, ладзіліся прэсавыя канфэрэнцыі аб парушэннях правоў чалавека ды іншыя праваабарончыя мерапрыемствы.

Па меркаванні праваабаронцаў, такім чынам улады «адзначаюць» гадавіну прысуду старшыні "Вясны" Алесю Бяляцкаму. 24 лістапада 2011 году ён быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці нібыта за нявыплату падаткаў.

За некалькі хвілін да канфіскацыі офіса і маёмасці намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч агучыў заяву, прынятую Радай арганізацыі. У ёй адзначаецца, што страта офіса - сур'ёзны ўдар для "Вясны", аднак гэта не спыніць правабарончую дзейнасць. Арганізацыя працягне дапамагаць людзям, чые правы парушаюцца, а таксама адсочваць агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

На развітанне з офісам прыйшлі не толькі вясноўцы, але і калегі, сябры арганізацыі. У прыватнасці, Аляксандр Мілінкевіч ("Рух "За свабоду"), Іна Кулей (Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць"), Андрэй Аляксандраў (БАЖ), Андрэй Бандарэнка ("Платформа"), Раіса Міхайлоўская ("Цэнтр па правах чалавека"), Алег Воўчак ("Прававая дапамога насельніцтву") і інш.

Канфіскаваны офіс і маёмасць "Вясны" (+відэа)
Канфіскацыя офіса ПЦ "Вясна"
Аператар у грамадзянскім, які фіксаваў канфіскацыю офіса ПЦ "Вясна"
Праваабаронца Наталля Манькоўская пакідае памятны запіс пра ПЦ "Вясну"
Калегі і сябры арганізацыі пакідалі памятныя запісы ў часе канфіскацыі офіса ПЦ "Вясна"
Панятыя падчас канфіскацыі офіса ПЦ "Вясна"
Андрэй Палуда, Андрэй Аляксандраў, Валянцін Стэфановіч ды Аляксандр Мілінкевіч падчас канфіскацыі офіса ПЦ "Вясна"
Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук падчас канфіскацыі офіса ПЦ "Вясна"
Судовыя выканаўцы падчас канфіскацыі офіса ПЦ "Вясна"
Судовыя выканаўцы падчас канфіскацыі офіса ПЦ "Вясна"
Валянцін Стэфановіч агучвае заяву з нагоды канфіскацыі офіса ПЦ "Вясна"
Запісы на сцяне ў памяць аб офісе ПЦ "Вясна"
Ключы ад офіса ПЦ "Вясна", якія таксама канфіскавалі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства