viasna on patreon

У Сімферопалі сказалі "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі

2012 2012-11-02T10:42:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/simferopol-aktion-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі падтрымалі сімферопальскім школьнікі. Так, вучні школ у рамках перасоўнай  выставы "Кожны мае права ведаць свае правы", якая праходзіла ў Сімферопалі ў канцы кастрычніка, падпісвалі паштоўкі са зваротам да Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем увесці мараторый на смяротнае пакаранне з наступнай адменай гэтай нормы.

За перыяд незалежнасці Беларусі было пакарана каля 400 чалавек. Следства, якое дапусціла памылку не можа яе выправіць, а чалавек не можа быць адноўлены ў сваіх правах. Апошнія прывядзенні ў выкананне смяротных прысудаў Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву паказалі на наяўнасць сур'ёзнай праблемы. Адсутнасць незалежнага суда, аб'ектыўнага следзтва і справядлівага разгляду даюць усе падставы меркаваць, што дадзеная мера пакарання можа быць прыменена і да зусім нявінных людзей, а ахвярай дзяржавы можа стаць кожны.

Сімферопальскія школьнікі вырашылі падтрымаць кампанію "Супраць смяротной кары" у Беларусі. Таксама, ім быў прэзентаваны фільм - "Убыл по приговору". "Прычына смерці - прочырк» - так зваўся першы дакументальны фільм сцэнарыста Паліны Сцепаненка і рэжысёра Віктара Траццякова, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання. «Убыл по приговору» - іх другая праца.

Падтрымаць кампанію Супраць смяротнага пакарання ў Беларусі можаш і ты. Падпішы петыцыю па спасылцы (http://petition.spring96.org/ru), падзяліся гэтым з сябрамі і знаёмымі. Збяры сяброў і паглядзіце фільмы "Прычына смерці - прочырк" і " Убыл по приговору ", абмяркуйце іх сярод сваіх знаёмых, арганізацый, у аўдыторыях універсітэта.

Мережа активістів правозахисного руху

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства