viasna on patreon

У Баранавічах распачаты збор подпісаў за бясплатны праезд для школьнікаў

2012 2012-10-08T10:54:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-podpisy-06102012a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 6 кастрычніка збіраў на мясцовым рынку подпісы за бясплатны праезд для школьнікаў у грамадскім транспарце на кружкі і факультатывы. Нягледзячы на забарону гарвыканкамам аналагічнага пікету, збор подпісаў прайшоў бесперашкодна.

- Усе ведаюць, што ў школу дзецям праезд бясплатны, а за праезд школьніка ў аўтобусе, напрыклад, у спартыўную школу ці танцавальны гурток, трэба плаціць. І для сямейнага бюджэту гэта вялікія грошы, лепш бы дзеці булачкі з’елі на іх, – адзначыў Мікалай Чарнавус. - Вось за бясплатны праезд дзяцей мы і правялі такую акцыю, сабраўшы каля трохсот подпісаў.

Па словах ініцыятара акцыі, гэтыя подпісы будуць дасланыя ў Савет Міністраў, Брэсцкі аблвыканкам і Баранавіцкі гарвыканкам з просьбай аб вырашэнні пытання.

Адначасова са зборам подпісаў Мікалай Чарнавус каля свайго гандлёвага месца зладзіў дабрачынны абед. Мінакі і прадпрымальнікі з задавальненнем частаваліся гарачай пярлоўкай з мясам і грыбамі.

Нагадаем, што грамадскі актывіст планаваў збіраць подпісы на пікеце 7 кастрычніка, але гарадскія ўлады не далі дазволу на пікет. Нягледзячы на гэта, дабрачынны абед і збор подпісаў прайшлі без перашкодаў і затрыманняў. Збор подпісаў, дарэчы, працягваецца.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства