Жодзіна: за фатаграфаванне на вуліцы спрабавалі затрымаць праваабаронцу
24 жніўня каля сямі гадзін вечара на шляху дадому міліцэйскім нарадам у Жодзіне за фатаграфаванне на вуліцы, у якое трапілі міліцыянены, быў затрыманы праваабаронца Аляксей Лапіцкі. Кіраўнік нараду, супрацоўнік міліцыі А.Манько, выклікаў для разбіральніцтва машыну падтрымкі з афіцэрам міліцыі П.Ясіневічам, які быў заняты і некалькі разоў прасіў самастойна вырашыць сітуацыю, але ў выніку праз 15-20-хвілін усё ж пад’ехаў.
За гэты час Аляксей Лапіцкі паведаміў апра сваё затрыманне родным і папрасіў паднесці дыктафон. Калі пад’ехаў і афіцэр міліцыі Ясіневіч, ён адразу прапанаваў падначаленым працягнуць патруляванне і пасля кароткай размовы з праваабаронцам, азнаямленнем з сітуацыяй і праверкі пашпартных дадзеных, паведаміў Аляксею Лапіцкаму, што яго “ніхто не затрымліваў”, і ён вольны.
Фота: гэтыя здымкі прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў міліцыі.