viasna on patreon

Пінск: Супраць кандыдата ад Партыі БНФ выкарыстоўваюць элементы чорнага піяру

2012 2012-08-06T14:48:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanovich-pinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч

Кіраўнік Пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч

Як толькі кіраўнік Пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч заявіў аб сваім вылучэнні кандыдатам у дэпутаты па Пінскай выбарчай акрузе №14, ён адразу ж трапіў пад каток брудных тэхналогіяў.

На адным з мясцовых рэгіянальных сайтаў з’явілася інфармацыя аб ўдзеле спадара Рамановіча ў выбарах. Нейтральны матэрыял выклікаў незразумелую буру эмоцыяў у каментарах пад артыкулам. Невядомыя “тролі” за кароткі час пакінулі больш за 80 каментароў, у якіх вылілі тоны бруду на кандыдата ад БНФ і яшчэ некаторых былых пінскіх дэмакратычных актывістаў.  Актыўны тролінг працягваўся і далей, пад наступным матэрыялам сайту. Акрамя таго, на імя Аляксандра Рамановіча зарэгістравана адмысловая старонка ў “Фэйсбуку”, на якой выкладзеныя  кампраметуючыя яго фотаздымкі.

Спадар Рамановіч лічыць, што такім чынам спецслужбы адрэагавалі на ягонае жаданне паўдзельнічаць у выбарах – ён адзіны кандыдыт ад дэмакратаў, які будзе балатавацца на Піншчыне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства