viasna on patreon

Адміністрацыя “Граніту” ўсебакова ігнаруе незалежную прафсаюзную суполку

2012 2012-06-14T11:25:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бухгалтэрыя РУВП “Граніт” не робіць адлічэнні на карысць Беларускага незалежнага прафсаюза з заробкаў працоўных, якія з’яўляюцца сябрамі прафсаюза, паведамляе сайт “Медыя-Палессе”. Кіраўнік прафсаюзнай “пярвічкі” Алег Стахаевіч сцвярджае, што каля 30 работнікаў “Граніту” напісалі заявы на ўтрыманне сяброўскіх унёскаў, аднак гэтыя заявы былі праігнараваныя. Такім чынам была парушана Пастанова Савета міністраў ад 2002 года №1282, згодна з якой такія адлічэнні павінны быць зроблены ў безнаяўным парадку.

Актывісты незалежнага прафсаюза лічаць, што такім чынам працягваецца іх ігнараванне з боку адміністрацыі прадпрыемства. Прычым падкрэсліваюць, што будуць спрабаваць урэгуляваць гэтае пытанне шляхам перамоваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства