viasna on patreon

Забарону святкаваць Дзень Волі віцебскія актывісты аспрэчваюць у абласным судзе

2012 2012-04-17T10:39:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар Руху “За свабоду” ў Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў, які быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў падалі касацыйную скаргу на рашэнне суду Кастрычніцкага раёну Віцебску. Яна накіраваная ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду.

Актывісты  абскарджваюць  рашэнне Кастрычніцкага райсуду, які адхіліў іхную скаргу  на тое, што намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Уладзімер Шлома забараніў правядзенне шэсця і ўрачыстага сходу 25 сакавіка.

Х. Жаляпаў, А. Гаўруцікаў  і  Я. Дзяржаўцаў лічаць, што адмоўныя рашэнні і ў гарвыканкаме, і ў судзе былі вынесеныя неабгрунтавана, бо чыноўнікі і суддзі карыстаюцца супярэчнасцямі ў Законе «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і ў рашэнні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэту «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску», дзе вызначаны месцы для правядзення акцыяў.

Прычым актывісты  адзначаюць у скарзе, што аналагічная сітуацыя ў Мінску была вырашана на карысць заяўнікаў акцый, але  чыноўнікі Віцебскага аблвыканкаму ўпарта стаяць на сваім, не дазваляючы актывістам рэалізаваць сваё права на выказванне палітычных і грамадскіх поглядаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства