viasna on patreon

Моладзевы фотаконкурс на тэму правоў чалавека

2012 2012-03-09T13:30:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afisha_vzgliad_napravo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вы захопленыя фатаграфіяй? У вас асаблівы погляд на свет? Адрозніваецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі?
Уважліва чытайце гэтую аб'яву!
Абвяшчаецца конкурс фатаграфій і малюнкаў на тэму "Правы чалавека ў сучасным свеце ".
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі (16-30 гадоў), гатовыя раскрыць тэму і свой нестандартны погляд на Права.
Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com ці прыносіце ў раздрукаваным/намаляваным выглядзе асабіста арганізатарам да 31 сакавіка 2012 года.
У лісце неабходна ўказаць:
1. імя
2. ўзрост
3. месца навучання ці працы
4. назву работы і дату стварэння
5. якое права ваша праца адлюстроўвае
6. кантактны тэлефон.

Лепшыя працы будуць прадстаўлены на выставе. Журы вызначыць 3 пераможцаў і 3 намінантаў, якія будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.
Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства