Кавалёў і Канавалаў атрымалі копіі сваіх прысудаў
Паводле інфармацыі БелаПАН, Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў, асуджаныя Вярхоўным судом да смерці па справе пра тэракт у метро, атрымалі копіі судовага прысуду 6 снежня. Аднак у камісію па памілаванні прашэнні ад іх яшчэ не паступалі.
Тым часам, у камісію па памілаванні пры прэзідэнце Беларусі ніякіх дакументаў па справе Канавалава і Кавалёва пакуль не паступала. Як кажа сябра камісіі па памілаванні Яўген Смірноў, камісія наўрад ці пачне працаваць па справе Канавалава і Кавалёва да канца гэтага года.
Паводле закону прашэнне пра памілаванне павінна быць пададзена асуджаным на працягу 10 сутак пасля атрымання ім копіі прысуду. Тэрміны разгляду прашэння не агаворваюцца.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















