viasna on patreon

Канавалава і Кавалёва прысудзілі да смяротнага пакарання

2011 2011-11-30T18:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanavalau-kavaliou-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яго агучыў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суду Аляксандр Федарцоў. Канавалаў і Кавалёў прызнаныя віноўнымі ў датычнасці да выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў красавіку 2011 году і у ліпені 2008 году ў Менску на Дзень Рэспублікі.

Тым часам, амаль 50 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту выказаліся за тое, каб падазраваным смерцю падазраваных у выбухах пакінуць жыццё. Гэтыя петыцыі можна было падпісаць тут і тут.

28 лістапада беларускія праваабаронцы распаўсюдзілі Заяву адносна патрабавання дзяржаўнага абвінаваўцы аб прымяненні смяротнага пакарання ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва

Задоўга да пачатку працэсу каля Дома правасуддзя на вуліцы Сямашка сабралася шмат журналістаў, праваабаронцаў і сведак, што ўдзельнічалі ў працэсе. Ля судовай залі пачалі глушыць мабільную сувязь.

У залю суда не пусьцілі фота- і відэажурналістаў. Вырак на 114 старонках быў зачытаны цалкам па просьбе пацярпелых па справе на працягу 4,5 гадзінаў.

Суд устанавіў, што Канавалаў ажыцьцявіў акт тэрарызму 11 красавіка 2011 году ў Менску, здабыўшы выбуховае прыстасаваньне ў Віцебску, перадае Радыё Свабода. Кавалёў разам з Канавалавым даставіў выбуховае прыстасаваньне на здымную кватэру, і ажыцьцяўляў пасобніцтва Канавалаву ў прывядзеньні прыстасаваньня ў баявы стан. Канавалаў прызнаны вінаватым у тым, што прывёз прыстасаваньне ў мэтро і зьдзейсьніў выбуху. Судзьдзя называе прозьвішчы ўсіх 15 загіблых і каля 200 параненых.

Канавалаў прызнаны вінаватым таксама ў ажыцьцяўленьні выбуху на Дзень рэспублікі 4 ліпеня 2008 года ў Менску. Кавалёў і па гэтым эпізодзе прызнаны вінаватым у неданясеньні.

Судзьдзя зазначыў, што Кавалёў дакладна ведаў пра гэтыя дзеяньні Канавалава і не паведаміў пра гэта кампэтэнтным органам.

Суд прызнаў Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэракце 11 красавіка.

Як паведамляе БелТА, суд прысудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання.

Вырак Канавалаву і Кавалёву — сьмяротнае пакараньне

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства