viasna on patreon

Адказ пракурора - мера стрымання адпаведная цяжару злачынства

2011 2011-09-30T12:49:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paruchalnictvy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка атрымалі адказ ад першага намесніка пракурора Мінска Канстанціна Кежуна. Старшы саветнік юстыцыі лічыць, што мера стрымання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага выбрана з улікам цяжару здзейсненага злачынства і устаноўленых па справе акалічнасцяў.

Такім чынам, мінская гарадская пракуратура ужо да суду прызнала Алеся Бяляцкага злачынцам, што несумненна з’яўляецца парушэннем прэзумпцыі яго невінаватасці.

Праваабаронца Анатоль Паплаўны лічыць, што ў дадзеным выпадку парушаецца права палітычна зняволенага калегі паводле артукулу 26 Канстытуцыі Беларусі, паводле якога ніхто не можа быць пызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана і ўстаноўлена прыгаворам суда, які ўступіў у законную сілу.

“Мы звярнуліся у мінскую гарадскую пракуратуру пасля таго, як следчая аддзелу папярэдняга расследаваньня УДФР Тацьцяна Касынкіна адмовіла нам у задавальненні асабістай парукі каб выпусціць Алеся Бяляцкага да суду пад падпіску аб нявыяздзе.  

З адказу першага намесніка пракурора Мінска нічога нельга зразумець – ён не тлумачыць, на якой падставе нельга адпусціць праваабаронцу пад нашу асабістую заруку, толькі канстатуе – Алесь Бяляцкі злачынца. Нам нічога не застаецца як далей абскарджваць вось такія фармальныя і нават дзіўныя адпіскі”, - падкрэсліў праваабаронца.

Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ніхто да суду не мае права парушаць прэзумпцыю невінаватасці, іншымі словамі назваць падазраванага крымінальных злачынцам.

«Акрамя Канстытуцыі, і крымінальны, і крымінальна-працэсуальны кодэксы ўтрымліваюць нормы, згодна з якіх любы грамадзянін лічыцца невінаватых да таго часу, пакуль яго віна не будзе даказаная ва ўстаноўленым парадку. З гэтага вынікае, што ніхто, у тым ліку пракурор да заканчэння суда не мае права назваць падазраванага крымінальным злачынцам, - дадаў Л. Судаленка.

Звяртаючыся ў Менскую пракуратуру, гомельскія праваабаронцы падкрэсьлівалі, што гатовыя несці матэрыяльную адказнасць, калі Бяляцкі парушыць правілы зарукі.

Раней "Вясна" прапанавала абскарджваць усе адмовы па хадайніцтвах за Алеся Бяляцкага, паколькі заяўляльнікам прыходзілі фармальныя адпіскі.

 Гомельская вясна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства