viasna on patreon

ААН: Беларусь парушыла міжнародныя абавязальніцтвы праз выкананне смяротных прысудаў

2011 2011-07-28T11:30:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта Арганізацыя Аб'яднаных Нацый афіцыйна заявіла 27 ліпеня.

Беларусь парушыла міжнародныя абавязальніцтвы, прывёўшы ў выкананне смяротныя прысуды па двух справах, якія знаходзяцца на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека. Сябрыы Камітэта прасілі беларускія ўлады дачакацца вынікаў разгляду гэтых спраў. Аднак гэтая просьба засталася без увагі.

У Камітэт ААН паступілі скаргі аб тым, што Андрэй Бурдыка і Алег Грышкаўцоў, асуджаныя да смяротнага пакарання ў Беларусі, нібыта падвяргаліся катаванням пдчас расследавання спраў, і што судовыя працэсы над імі не былі справядлівымі.

Дакладная дата выканання прысудаў Камітэту невядомая, але мяркуецца, што гэта адбылося ў перыяд паміж 13 і 19 ліпеня 2011 года.

21 ліпеня Камітэт накіраваў ліст Пастаяннаму прадстаўніцтву Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН у Жэневе, у якім выказаў занепакоенасць наконт пакарання Андрэя Бурдыкі і Алега Грышкаўцова і папрасіў даць тлумачэнні на гэты конт. Аднак пакуль ніякага адказу не паступіла.

Старшыня Камітэта Зонке Занэле Маёдзіна заявіў, што просьба да Менску пра забеспячэнне часовых мер абароны была накіравана з тым, каб не дапусціць непапраўнай памылкі ў дачыненні да асоб, якія сцвярджаюць, што іх правы былі парушаныя. Праігнараваўшы гэтую просьбу, Беларусь тым самым парушыла свае абавязальніцтвы ў рамках Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Гэта ўжо другі выпадак за апошнія два гады, калі Беларусь прывяла ў выкананне смяротныя прысуды ў дачыненні да асоб, чые скаргі разглядае ААН.

Камітэта ААН па правах чалавека быў утвораны ў адпаведнасці з палажэннямі Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ён складаецца з васемнаццаці экспертаў. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах быў прыняты Генеральнай Асамблеяй ў 1966 годзе і ўступіў у сілу ў 1976 годзе.

Паводле аднаго з факультатыўных пратаколаў да Пакту, дзяржавы прызнаюць кампетэнцыю Камітэта разглядаць прыватныя канфідэнцыйныя паведамленні. Маецца на ўвазе, што прыватныя асобы, якія лічаць, што іх правы, абвешчаныя ў Пакце, былі парушаныя, могуць непасрэдна звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства