Праграмная Рада Тыднёвіка "Ніва" і другія арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы выступили з заявай у падтрымку газэты "Наша Ніва"

2006 2006-05-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Наша Ніва" зьмясьціла тэкст звароту:

Прэзыдэнту Літоўскай Рэспублікі Валдасу Адамкусу
Прэм’ер-міністру Літоўскай Рэспублікі Альгірдасу Бразаўскасу

Паважаны сп. Прэзыдэнт, паважаны сп. Прэм’ер-міністар!

Праграмная Рада Тыднёвіка «Ніва» і другія арганізацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы зьвяртаюцца да вас з просьбаю падтрымаць беларускую газэту «Наша Ніва» і хадайнічаць перад ЮНЭСКА наконт унясеньня газэты «Наша Ніва» ў «Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва». «Наша Ніва» - найстарэйшая беларуская газэта, якая ўжо стала часткай беларускай культуры. Яна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратурнай мовы, клясычнай беларускай літаратуры, ідэі беларускай дзяржаўнасьці.

У першай беларускай газэце «Наша Ніва» шмат месца адводзілася і беларускаму жыцьцю таксама на Беласточчыне. Зь ёй зьвязаныя былі асобы з нашага рэгіёну, якія ўнесьлі свае заслугі для ўсёй беларускай культуры і гісторыі. Узьнікшая ў 1956 годзе ў Беластоку газэта «Ніва» сваім назовам і ідэямі навязвала да традыцыі «Нашай Нівы». У сёньняшні момант беларускае асяродзьдзе Беласточчыны поўнасьцю салідарызуецца з калектывам «Нашай Нівы» і яго памкненьнямі да захаванньня незалежнасьці выданьня.

Старшыня Беларускага Культурнага Таварыства «Хатка» Лена Глагоўская
Старшыня Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва» Яўген Вапа
Старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства Алег Латышонак
Старшыня Асацыяцыі Беларускіх Журналістаў Юрка Хмялеўскі
Загадчык Кафедры Беларускай Культуры праф. Яўген Мірановіч
Старшыня Беларускага Самаўрадавага Форум Міхась Андрасюк
Старшыня Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня Яўген Янчук

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international