viasna on patreon

Наваполацк: Алегу Крайко – штраф у дзве базавыя велічыні

2011 2011-07-15T17:05:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 ліпеня ў Наваполацкім гарадскім судзе адбыліся разгляды яшчэ некалькіх адміністратыўных справаў “маўклівых рэвалюцыянераў”, затрыманых падчас акцыі 13 ліпеня. Аднаго з іх, Алега Крайко, суддзя Іванова пакарала штрафам у дзве базавыя велічыні, паколькі Алег пагадзіўся з абвінавачаннем.

Алега Крайко суддзя Іванова прызнала вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).   

Алег Крайко быў затрыманы ўвечары 13 ліпеня і дастаўлены ў адзяленне міліцыі. На яго склалі адміністратыўны пратакол і праз дзве з паловай гадзіны адпусцілі.

Па словах Алега, сёння гэта ж суддзя разглядала справу яшчэ аднаго удзельніка акцыі, якога затрымлівалі разам з ім. Ні прозвішча гэтага чалавека, ні вынікі суда яму не вядомыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства