Хлопец, які заступіўся за безбілетніка, атрымаў штраф у Br700 тысяч
Суд над Алегам Кудрачовым, які стаў галоўным героем здарэння на прыпынку на Нямізе, адбыўся сёння.
Ён працуе звычайным электрыкам на адным з
мінскіх прадпрыемстваў. У інтэрв’ю “Нашай
ніве” адразу пасля суда хлопец заявіў, што заўсёды заступаецца ў
транспарце за безбілетнікаў і будзе рабіць гэта і надалей.
Алег пры гэтым не мае прэтэнзіяў да міліцыянтаў, бо прызнае — не
падпарадкаваўся. Таксама ён кажа, што ў часе бойкі ўдарыўся галавой аб сценку і
таму быў у крыві.
Нагадаем, што ўчора, 25 траўня ў аўтобусе №38 здарыўся канфлікт паміж
студэнтам-безбілетнікам і кандуктарам. Алег заступіўся за студэнта. Кандуктар у
сваю чаргу звярнуўся па дапамогу да міліцыянта, што ехаў у аўтобусе. Пасля
гэтага пачалася бойка.
Між тым на сайце ГУУС Мінгарвыканкаму сёння з'явілася відэаінтэрв'ю з Алегам Кудрачовым.