viasna on patreon

Ігару Трухановічу - 10 сутак арышту

2011 2011-04-27T14:56:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Фрунзенскага раёна Менска 27 красавіка разгледзеў адміністратыўную справу грамадскага актывіста і прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Пратакол на Ігара быў складзены 26 красавіка пры затрыманні каля будынку гэтага суда, калі там праходзілі працэсы па справах удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Высветлілася, што пасля затрымання Ігар Трухановіч утрымліваўся ў Фрунзенскім РУУСе.

Нагадаем, што актывіст быў затрыманы ўчора каля 14-00 асобамі ў цывільным, якія пасадзілі яго ў аўтамабіль з нумарам 29-22 ЕР7 і звезлі ў невядомым накірунку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства