viasna on patreon

Хваля шэльмавання Класкоўскага дакацілася да Пінска

2011 2011-04-22T13:51:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-klaskouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадская газета “Пінскі веснік” ад 22 красавіка ў рубрыцы “Падзея тыдня” надрукавала артыкул пад назвай “Поворотись-ка сынку». У гэтым артыкуле аўтар Анатолій Голуб ставіць пад сумнеў прафесійныя і чалавечыя якасці вядомага журналіста Аляксандра Класкоўскага. У доказ прыводзіцца біяграфія сына незалежнага журналіста, які, як вядома, служыў у органах МУС, а зараз чакае суда за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. У тэксце апісаны ўсе службовыя праступкі былога супрацоўніка міліцыі і падкрэсліваецца ягоная схільнасць да ўжывання алкаголю. Грунтуючыся на гэтым, аўтар называе сына журналіста злачынцам і адмаўляе спадару Класкоўскаму ў праве крытычна выказвацца пра падзеі ў краіне: “… Не смог, уважаемый, воспитать собственного сына – не надо учить жизни других. Начните, господин Класковский–старший, с себя. Так оно лучше будет. И честнее!”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства