Актывістаў пачалі выклікаць на размовы пра выбух у метро (абноўлена)
Ігар Багачык адказаў на пытанні супрацоўнікаў ГУБАЗ (ГУБОП) пра тое, дзе ён знаходзіўся і чым займаўся ўвечары 11 красавіка. Яго адпусцілі без складання пратакола.
Нагадаем, у Менску сацыяльнага актывіста Ігара Багачыка раніцай 12 красавіка праз тэлефон выклікалі на гутарку ў міліцыю. Тэма гутаркі – учорашні выбух на станцыі метро “Кастрычніцкая”.
Ігар Багачык раней праходзіў па справе анархістаў, але абвінавачанні з яго былі знятыя. Але адразу назаўтра пасля выбуху ў менскім метро яго запрасілі ў міліцыю. Калі Ігар ісці без позвы адмовіўся, па тэлефоне яму паабяцалі зараз жа прывезці позву.
Стала вядома, што зараз прадстаўнікі органаў правапарадку ломяцца ў дзверы эколага Уладзя Валодзіна, пагражаючы ўзламаць іх. Самога Валодзіна дома няма, там знаходзіцца толькі бабуля.
Па звестках праваабаронцаў, допыты актывістаў пачаліся таксама ў Берасьці.
Правабаронцы заклікаюць праваахоўныя органы, якія займаюцца расследаваннем трагедыі, не нагнятаць у грамадстве атмасферу падазронасці і страху і паспрабаваць як мага хутчэй знайсці сапраўдных злачынцаў.