viasna on patreon

Дземідзенку - 15 сутак, Івашкевічу -10 сутак, Губскай - 3 сутак

2011 2011-03-28T14:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/26447.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, аднаго з лідэраў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку, затрыманага 25 сакавіка, будуць судзіць у судзе Савецкага раёна Менска.

На Ірыну Губскую пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні быў складзены у РУУСе Цэнтральнага раёна. Суд пройдзе таксама ў судзе гэтага раёна.

Віктара Івашкевіча, якога затрымалі 25 сакавіка каля плошчы Якуба Коласа, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Ён быў дастаўлены ў Завадскі РУУС, а праз некалькі гадзін – у Цэнтр ізаляцыі праваапарушальнікаў на Акрэсціна. Сёньня ён чакае суду. Суд павінен адбыцца ў Савецкім судзе сталіцы.

* * *

У Савецкім судзе Мінска пачынаецца разгляд адміністратыўнай справы палітыка Віктара Івашкевіча, які быў затрыманы 25 сакавіка і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Спачатку Віктара Івашкевіча з Заводскага суда даставілі ў суд Савецкага раёна. Суддзя Аксана Рэлява. У судзе Савецкага раёна Менска абвешчаны перапынак на 30 хвілін у справе Віктара Івашкевіча. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт 17.1. КаАП РБ). Суддзя адхіліла пратэст на выклік у суд сведак-міліцыянтаў, якія складалі пратакол, палічыўшы дастаковым пісьмовых доказаў. Рапарты складалі  Біруля і Безлюдаў. Суддзя Аксана Рэлява пакарала Віктара Івашкевіча арыштам на 10 сутак.

* * *

Ірыну Губскую абвінавацілі ў дробным хуліганстве і прысудзілі да трох сутак адміністратыўнага арышту. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка. Суд Савецкага раёна Менска. Увесь час знаходжаньня на Акрэсціна дзяўчына трымала сухую галадоўку.

* * *

У суд Савецкага раёна Менска толькі што прывезлі Міколу Дземідзенку. Невядома па якой прычыне, іх вырашылі асудзіць у адным судзе, хаця пратаколы складаліся ў розных РУУСах. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства паўторна цягам аднаго году (частка 3 арт. 23.34 КаАП РБ).Суддзя - Іна Ляўкова. Сведкі на суд не з'явіліся. Суддзя Іна Ляўкова пакарала Дземідзенку арыштам на 15 сутак. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства