viasna on patreon

Трое сутак арышту расійскаму журналісту Лашманкіну

2011 2011-03-24T15:49:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lashmankin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суду Аршанскага раёна і горада Оршы Інна Кохава абвінаваціла расійскага журналіста Аляксандра Лашманкіна ў дробным хуліганстве і пакарала яго адміністратыўным арыштам на 3 сутак. Журналіст тут жа абвясціў галадоўку.

Праваабаронца Васіль Леўчанкаў паспеў перадаць яму прадметы гігіены і пітную ваду.

Нагадаем, што 24 сакавіка ў Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным, якога зьнялі з цягніка "Чэлябінск - Брэст" каля гадзіны ночы пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Суддзя  Інна Кохава. Журналіста абараняе адвакат, якога прызначыў суд - Дзмітрый Міронаў.

Журналіста вінавацяць ў дробным хуліганстве. Нібыта ў міліцыю паступіў ананімны тэлефонны званок аб тым, што адзін з пасажыраў правозіць наркатычнае рэчыва амфетамін. Згодна з пратаколам, пры затрыманьні Лашманкіна на факт праверкі наяўнасці наркотыкаў, ён размахваю рукамі і брыдкасловіў. Затрыманьне праводзілі старшы лейтэнант Філіпаў і міліцыянт Курачкін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства