Астапеню - 10 сутак арышту за расцяжку, Шылу - 13
https://spring96.org/be/news/42002
2011
2011-03-23T13:45:02+0200
2011-03-23T13:45:02+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zatrym-shyla-sud-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгора Астапеню, якога затрымалі ўчора разам з Іванам Шыламі за расцяжку ў падтрымку Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава пакаралі арыштам на 10 сутак. Адміністратыўную справу разглядаў суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Тацяна Матыль.
Івана Шылу пакаралі арыштам на 13 сутак. Ягоную адміністратыўную справу разглядаў суддзя Яўген Хаткевіч.
22 сакавіка ў акцыі ўдзельнічалі прыблізна 10 чалавек. Яны выстраіліся пад вокнамі суда Маскоўскага раёна з расьцяжкай "Рукі прэч ад "Маладога фронту!". Удзельнікі акцыі прастаялі так некалькі хвілін, пасьля чаго двое з іх былі затрыманыя. Ноч правялі ў ІЧУ на Акрэсціна.