Следчы КДБ прызначыў сустрэчу даверанай асобе Рымашэўскага, каб уручыць позву
Следчы прапанаваў дзяўчыне сустрэцца недзе ў горадзе, калі яна зараз не дома, каб асабіста ўручыць ёй позву на допыт. Аднак Т. Шамбалава прапанавала выслаць позву поштай.
Тым ня менш, следчы КДБ абвесціў пра намер прыехаць сёння вечарам да Таццяны дадому і асабіста перадаць ёй позву на допыт.
Магіляўчанка Таццяна Шамбалава была затрымана падчас разгону мірнай акцыі 19 снежня і асуджана на 10 сутак, якія адбывала ў ІЧУ Мінскага раёна.
Увесь тэрмін зняволення актывістка трымала галадоўку. Вызваліўшыся, яна абскардзіла свой арышт, аднак на суд патрапіць не змагла, паколькі позва з Мінскага гарадскога суда прыйшла толькі тады, калі разгляд скаргі ў ім ужо адбыўся.
З адказу на сваю дадатковую скаргу на імя начальніка ІЧУ, наконт яе галадоўкі і выстаўленага ёй гэтай установай грашовага рахунка, Т.Шамбалава даведалася, што аплаціць утрыманне ў ІЧУ яна павінна таму, што яе “кармілі тры разы на день” за кошт дзяржавы.