viasna on patreon

Яшчэ адзін падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках -- Дзмітрый Апішаў

2011 2011-01-06T12:31:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый Апішаў за ўдзел у акцыі пратэсту атрымаў арышт 11 сутак, які адбываў на Акрэсціна. Падчас адбыцця адміністратыўнага арышту яго выклікалі на допыт (па словах Дзмітрыя, будынак, дзе праводзіўся допыт, размешчаны ў раёне Нямігі). 31 снежня Дзмітрыю Апішаву была ўручана пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (па частцы 2 атрыкула 293 Крымінальнага кодэкса -- удзел).

Дзмітрый Апішаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. 6 студзеня дома ў Дзмітрыя Апішава быў праведзены вобыск, у выніку якога было забрана верхняе адзенне. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства