viasna on patreon

Верагодны другі падазраваны па крымінальнай справе расіянін -- Арцём Брэус

2011 2011-01-02T11:32:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" паведамілі, што другім грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, які знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, з'яўляецца Арцём Брэус.

Па атрыманых звестках, Арцём быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі расійскімі грамадзянамі, але праз паўгадзіны быў зноў затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе. Арцём спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары на Акрэсціна, але зараз ягоным знаёмым паведамілі, что там яго няма. Не выключана, што ён пераведзены ў СІЗА на вул. Валадарскага, як і Іван Гапонаў -- грамадзянін Расіі, які таксама праходзіць па гэтай справе ў якасці падазраванага.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства