viasna on patreon

Гомель: Студэнтам універсітэта прапануюць выходны, каб яны прагаласавалі датэрмінова

2010 2010-12-12T17:06:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studenctva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім.Ф.Скарыны адбылася сустрэча рэктара Аляксандра Рагачова са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ. Перад аўдыторыяй выступіў кіраўнік універсітэта і студэнт матэматычнага факультэта. Рэктар і студэнт былі дэлегатамі Усебеларускага сходу, уражаннямі ад якога і падзяліліся з аўдыторыяй.

«Фактычна рэктар і студэнт агітавалі за тую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якую прапанавала ўлада. Аляксандр Рагачоў у сваім выступленні крытыкаваў альтэрнатыўных кандыдатаў, казаў, што яны даюць пустыя абяцанні, якія ніколі не выканаюць», распавёў адзін з прысутных на сустрэчы студэнтаў.

Па яго словах, рэктар агітаваў студэнтаў за датэрміновае галасаванне і прапанаваў адмяніць заняткі 18 снежня – каб студэнты прагаласавалі датэрмінова. «Цікава, што ў зале былі галасы супраць датэрміновага галасавання, нават улічваючы абяцанні выходнага. Таксама на сходзе выступіў старшыня прафсаюза студэнтаў Сяргей Азяўчыкаў, які паведаміў, што раіўся са студэнтамі, і яны не супраць датэрміновага галасавання і адмены заняткаў. Але варта заўважыць, што асаблівага энтузіязма з боку студэнтаў не адчувалася», - дадаў студэнт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства