viasna on patreon

Кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Віцебск” сарвала сустрэчу з Віталем Рымашэўскім

2010 2010-12-08T11:33:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча была загадзя ўзгодненая, але непасрэдна перад яе пачаткам намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі Вадзім Лапацінскі заявіў, што гэта рэжымны аб’ект і  кандыдата ўнутр не прапусцяць, і нават не дазволяць перадаць людзям агітацыйныя ўлёткі.

- Нам ужо пачалі былі выпісваць пропускі, але ў хол спусціўся спадар Лапацінскі, заявіў, што ва ўсіх супрацоўнікаў рабочы дзень, таму да нас яны не выйдуць. А прайсці да іх нам немагчыма – маўляў, гэта рэжымная ўстанова, куды пабочным асобам уваход забаронены, - распавядае Павел Севярынец, давераная асоба Віталя Рымашэўскага.

Сустрэчу давялося праводзіць на вуліцы – для мінакоў і тых  нешматлікіх супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі, якім не  трэба працаваць непасрэдна ў будынку – гэта кіроўцы службовых машын і тэхперсанал.

П. Севярынец кажа, што Віталь Рымашэўскі або давераныя асобы абавязкова напішуць скаргу на дзеянні кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Віцебск”, якое сарвала папярэдне дазволеную сустрэчу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства