viasna on patreon

Агітацыйны аўтапрабег “Мы за Бацьку!” – грубае парушэнне выбарчага закона

2010 2010-11-22T22:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autaprabeg-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 лістапада ў газеце “Белорусская нива” з’явіўся матэрыял Уладзіміра Стрэльскага пад назвай “Мы за батьку!” . Змест інфармацыі наступны:

«Мы – за батьку!» Сегодня в Санкт-Петербурге стартует автопробег под лозунгом «Мы за батьку!», организованный российским обществом «Братья славяне» и «Авторадиоклубом».

За восемь дней россияне проедут более 3300 километров, побывают в столице Беларуси, Могилеве, Гомеле, Бресте, а также в Полоцке, Щучине, Мостах, Воложине, Слониме — всего в 24 населенных пунктах. Участники движутся организованной колонной, украшенной флагами и лозунгами в поддержку действующего главы государства на предстоящих выборах Президента. Они возложат цветы и венки к мемориалам и памятникам истории”.

Стала вядома, што 20 лістапада агітацыйная акцыя перамясцілася на тэрыторыю Беларусі -- у Дубровенскі раён, каля мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй. У райцэнтры Дуброўна аўтааматары ўсклалі вянкі да помніка Героя Савецкага Саюзу Ганны Нікандравай і правялі невялікі мітынг на тэму будучых прэзідэнцкіх выбараў. Затым удзельнікі аўтапрабегу спыніліся ў Слоніме (на фота).

Разам з тым, Выбарчы кодэкс наўпрост забараняе ўдзел у агітацыі замежных грамадзянаў. Так, згодна з ч. 5 арт. 45, “замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства не маюць права прымаць удзелу ў агітацыі”.  У ч.10 арт. 48 гаворыцца, што “наўпроставы ці ўскосны ўдзел замежных дзяржаў і арганізацый, міжнародных арганізацый, арганізацый з замежнымі інвестыцыямі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў фінансаванні і іншай матэрыяльнай дапамозе пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў – забараняецца” (вядома, агітацыйны аўтапрабег вымагае вялікіх фінансавых сродкаў). У гэтым жа артыкуле гаворыцца, што невыкананне дадзенага патрабавання “цягне адпаведна адмову ў рэгістрацыі кандыдата ці адмену рашэння аб ягонай рэгістрацыі”.

Праваабаронцы збіраюцца падаць скаргу ў ЦВК па дадзенмы факце правядзення незаконнай агітацыі грамадзянамі Расіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота з сайта http://myslonim.com/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства