viasna on patreon

Бярозаўскі раён: Выбаршчыкі карыстаюцца момантам

2010 2010-11-19T21:08:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/time.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як спрыяльны момант для станоўчага вырашэння камунальных ды іншых праблем вырашылі скарыстаць час выбарчай кампаніі жыхары некаторых населеных пунктаў ў Бярозаўскім раёне. І невырашальныя дагэтуль праблемы пачалі вырашацца - асабліва калі  грамадзяне заяўляюць, пісьмова ці вусна, што не будуць удзельнічаць у выбарах, калі ім не зробяць таго ці іншага.

Так, напрыклад, у мястэчку Малеч жыхары дома № 36 па вуліцы Савецкай

напісалі скаргу ў Бярозаўскі райвыканкам - і доўга чакаць не давялося.  Хаця 20 гадоў яны пакутавалі ад каналізацыі, якая ў аварыйным стане з’яўлялася ўжо небяспечнай, а скаргі ў ЖКГ вынікаў на давалі. Жыхары дома прыгразілі, што не пойдуць на выбары, калі каналізацыю не адрамантуюць і на гэты раз. Праз два дні была цалкам заменена каналізацыйная сістэма.

Пашчасціла і жыхарам вёскі Лясковічы, якія змагаліся за адкрыццё зачыненага прыёмнага пункта камбіната бытавых паслуг і некалькі год патрабавалі асфальтаваную дарогу. Вяскоўцы таксама агучылі, што нерэагаванне ўладаў на іх праблемы паўплывае на вынікі выбараў. Вынік - і прыёмны пункт адкрылі, і дарога, хоць часткова, але з цвёрдым пакрыццём.

Вырашылі скарыстацца момантам і жыхары аднаго з мікрараёнаў Бярозы, дзе дарога ўся ў дзірах. Як кажуць, куй жалеза, пакуль гарачае – застаўся месяц да выбараў.

“Праваабаронцы  за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства