viasna on patreon

Мікалай Дзядок не губляе аптымізму

2010 2010-11-10T13:11:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Сьледства  па крымінальнай справе, узбуджанай па частцы 2 арт.339 КК у дачыненьні да студэнта паліталогіі ЕГУ Мікалая Дзядка працягнутае да 6 месяцаў. Сцверджаньні некаторых СМІ, якія называюць дату 3 сакавіка – толькі мяркуемы тэрмін завяршэньня следства. Акрамя таго тэрмін утрыманьня пад вартай Дзядка працягнуты да 5 месяцаў. Раней называўся тэрмін тры месяцы.

Разам з тым Мікалай Дзядок не губляе аптымізму. У сваім апошнім лісце са следчага ізалятара ён паведамляе, што паколькі “следству не ўдалося мяне ўзяць “нахрапам” сьвежанькага і разгубленага ў ізалятары часовага ўтрыманьня, то трэба браць мяне ізморам, трымаючы месяцамі ў сьледчым ізалятары, у разліку, што я зламаюся духам і пачну рабіць і казаць тое, што мне загадаюць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства